Галоўная старонка

Гісторыя вучылішча

Вучылішча сёння

Характарыстыка

Як нас знайсці

Вучылішча сёння

   Сёння вучылішча-гэта сучасная навучальная ўстанова з неабходнай матэрыяльнай базай для тэарытычнага і практычнага навучання.
У цяперашні час у вучылішчы налічваецца 21 навучальная група, з колькасцю 625 навучэнцаў. За ўвесь час свайго існавання вучылішча не змяніла свой профіль. Падрыхтоўка вядзецца па 6 будаўнічым спецыяльнасцям шырокага профілю.

   У нас вы зможаце атрымаць гэтыя спецыяльнасці на базе агульнай базавай адукацыі.
(Тэрмін навучання 3 гады.)

1.   700431 Санитарно- техническое оборудование зданий и              сооружений.
      360151 Технология сварочных работ. 
2. 700254 Отделочные строительные работы. 
3. 700251 Производство строительно - монтажных и ремонтных работ. 
    360151 Технология сварочных работ. 
4. 700253 Столярные, паркетные и стекольные работы.
   460151 Эксплуатация оборудования и технология деревообрабатывающих производств. 
5. 360151 Технология сварочных работ. 

На базе агульнай  адукацыі
(Тэрмін навучання 1 год) 

6. 700254 Отделочные строительные работы                                         7. 700251  Производство строительно-монтажных и ремонтных работ


   У вучылішчы працуюць 47 штатных інжынера-педагагічных работнікаў, з іх 18 штатных выкладчыкаў, 30 майстра вытворчага навучэння, 2 выхавацеля, сацыяльны педагог, педагог-псіхолаг, дырэктар і чатыры намесніка дырэктара. Усе выкладчыкі маюць вышэйшую адукацыю; 6-вышэйшую катэгорыю, 8-першую. З 30 майстроў в/н маюць першую 9 .

   Па сваіх прафесійных, дзелавых і педагагічных ведах ІПС здольны забяспечыць вучэбна-выхаваўчы працэс.
У вучылішчы створана неабходная база для арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэса, падрыхтоукі высокакваліфікаваных кадраў будаўнічых прафесій.

   Для тэарытычнага навучання ў вучылішчы ёсць 24 вучэбных кабінета. Для вытворчага навучання 7 вучэбна - вытворчых майстэрняў. Усе кабінеты і майстэрні забяспечаны неабходным абсталяваннем і інструментам. Вучылішча распалагае спартыўнай залай, залай атлетычнай гімнастыкі, спартыўнымі пляцоўкамі, вялікім актавым залам, добраўпарадкаваным інтэрнатам і сталовай. Бібліатэка вучылішча распалагае рознастайным выбарам літаратуры, мае чытальную залу, у якой створаны ўсе умовы для самастойнай працы.

   Добрыя ўмовы створаны ў вучылішчы для правядзення вольнага часу. Для развіцця ў навучэнцау мастацкіх здольнасцяў працуюць вакальны , харавы, драматычны гурткі, ВІА Ансамбль палітычнай песні (ЧАС) з'яўляецца дыпламатам Усесаюзнага конкурсу ансамбляў палітпесні навучэнцау прафтэхвучылішч. Сваё майстэрства удельнікі мастацкай самадзейнасці паказвалі жыхарам Іонава (Літва), Мінска, Наваполацка, Наварасійска. Цікава і захапляюча праходзяць вечары адпачынку, конкурсы "А ну-ка хлопцы", КВЗ, агеньчыкі, сустрэчы з навучэнцамі другіх вучылішч, воінамі падшэфнай часці.

   Для заняткаў фізкультурай і спортам у вучылішчы працуюць секцыі футбола, баскетбола, настольнага тэніса, шахматы, шашкі, агульнай - фізічнай падрыхтоўкі, велатурызма.

   Каманда вучылішча трохкратны чэмпіён рэспублікі па комплексу рухомых гульняў пад дэвізам "Стартуюць усе" . Каманда вучылішча ў 1988 годзе заняла 2 месца ў абласных спаборніцтвах па велатурызму, 1 месца ў рэспубліканскім зорным паходзе, прысвечаным Дню Перамогі. З сцен вучылішча вышлі майстры спорту, першаразраднікі.

   Навучэнцы і супрацоўнікі вучылішча прымаюць актыўны ўдзел у рацыяналізатарскай рабоце. У вучылішчы праводзяцца конкурсы на лепшага па правесіі сярод навучэнцаў і майстору в/н. Навучэнцы нашага вучылішча абарянялі гонар вобласці на рэспубліканскіх спаборніцтвах. Навучэнец групы №29 Дуброушчык Ігар - пераможца Усесаюзнага конкурса тынкоўшчыкаў, абліцоўшчыкаў-плітачнікаў.

   У вучылішчы разгорнута спаборніцтва паміж вучэбнымі групамі і навучэнцамі. Групы і навучэнцы, пераможцы спаборніцтва ўзнагароджваліся экскурсійнымі паездкамі. Навучэнцы пабывалі ў гарадах :Масква, Ленінград, Валгаград, па маршруту"Залатое кальцо Расіі". У цяперашні час навучэнцы-пераможцы спаборніцтва за год узнагароджваюцца грашовымі прэіямі, ім прадаустаўляецца права сфатаграфавацца на фоне разгорнутага сцяга вучылішча.

   На працягу 10 гадоў вучылішча спаборнічала з ПТУ №34 г. Іонава Літва. Кожны год праводзіўся абмен дэлігацыямі навучэннцаў і работнікаў вучылішчаў. Арганізоўваліся таварыскія сустрэчы па валейболу, настольнаму тэнісу, конкурсы прафмайстэрства.

   На працягу некалькіх гадоў вучылішча падтрімлівала добрыя сувязі з аб'яднаннем вытворчых школ г.Беластока. Абменіваліся дэлігацыямі работнікаў і навучэнцаў. У 1988 г. быў створаны сводны будаунічы атрад з навучэнцаў двух вучылішч, якія працавалі на ўзвядзенні ціра ў калгасе "Свіцязь" Навангрудскага раёна і на будоўлі ў г . Беластоку.
Калектыў вучылішча паспяхова вырашае ўскладзеныя на яго задачы па падрыхтоўцы маладой рабочай змены. Ідзе далейшая мэтанакіраваная работа па ўдасканальванню і стварэнню новай вучэбна-матэрыяльнай базы .

Уверх