Галоўная старонка

Гісторыя вучылішча

Вучылішча сёння

Характарыстыка

Як нас знайсці

Гісторыя вучылішча

     ПТВ № 119 будаунікоў было заснавана 2 красавіка 1973 года сумесным загадам №67/47 Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па прафадукацыі і Беларускага рэспубліканскага аб' яднання межкалгасных будаўнічых арганізацый "Аб адкрыцці Гродзенскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча №119 будаунікоў". Вучылішча было адкрыта для падрыхтоўкі кваліфікаваных рабочых для будаунічых арганізацый "Белмежкалгасбуда".

     Першага верасня 1973 года былі прыняты ў вучылішча 300 юнакоў і дзяўчат, якія навучаліся па спецыяльнасцях: маляр- тынкоушчык; муляр-мантажнік; арматуршчык; столяр будаунічы, цясляр; слесар-сантэхнік; абліцоўшчык.

    У той час быў пабудаваны толькі вучэбны корпус, дзе праводзіліся заняткі і які адначасова быў інтэрнатам. Першым дырэктарам вучылішча быў Латышау Аляксандр Сяргеевіч, які адпрацавау у вучылішчы з 1.05.73г.па 12.09.79 г. Цяпер дырэктарам вучылішча працуе Абуховіч Віктар Антонавіч.

    Першы дыплом з адзнакай атрымаў Шыматовіч Анатолій - група №21 сталяроў-цесляроў, майстар спорта па фектаванню. 

    Навучэнец гр.№29 Дуброўшчык Ігар - пераможца Усесаюзнага конкурса тынкоўшчыкаў, абліцоўшчыкаў - плітачнікаў сістэмы прафадукацыі 1976г.

    Навучэнец гр.№ 103 Селін Вячаслаў ў 1985 годзе удастоены стыпендыі ім. Ленінскага камсамола.
Навучэнец гр.№223 Кухарчык А. пераможца рэспубліканскай алімпіяды па беларускай літаратуры.

    7 навучэнцаў вучылішча розных выпускаў выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. Гэта- Бесарабаў Аляксандр -група №93, Беганскі Аляксандр-група №96, Кукла Анатолій - група №104, Войшаль Валерый- група №96, Солтан Валерый- група №97, Абухоўскі Іван- група №95. Бесарабаў Аляксандр узнагароджан медалем " Ад удзячнага афганскага народа" і ордэнам "За баявыя заслугі".

   Абсалютная колькасць выпускнікоў вучылішча паспяхова авалодала неабходным узроўнем тэарэтычных і вытворчых ведаў, уменнямі і навыкамі, многія прадоўжылі вучобу.
Больш за 60 навучэнцаў скончылі вучылішча з адзнакай, 48 навучэнца паступілі ў ВНУ, 74 навучэнцаў у тэхнікумы і каледжы, 11 навучэнцаў у ваенныя вучылішчы.

    8 выпускнікоў вярнуліся працаваць ў роднае вучылішча ў якасці майстроў вытворчага навучання.
Вучылішча адзначала дзесяцігоддзе (1983г.), дваццацігоддзе(1993г.), трыццацігодзе(2003). Праводзіліся ўрачыстыя сходы, вечары сустрэч выпускнікоў, матэрыялы аб вучылішчы змяшчаліся ў сродках масавай інфармацыі.

Уверх