|
Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Устана адукацыі "Гродзенскае
дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае
вучылішча - 119 будаўнікоў"
Характарыстыка
вучылішча
Наша вучэбна-матэрыяльная база
Нашы інжынерна-педагагічныя кадры
Мы за адукацыю
Мы за мастацтва
Мы за фізкультуру і спорт
Нашы традыцыі
Гімн вучылішча
Мы за міласэрнасць
Характарыстыка
вучылішча
Вучылішча было створана 2 красавіка 1973 года рашэннем Дзяржаўнага камітэта па ПТА БССР і Белмежкалгазбуда.
Базавым прадпрыемствам было вызначана аб'яднанне "Гроднааблмежкалгазбуд"
Асноўнай задачай вучылішча была падрыхтоўка кадраў сельскіх будаўнікоў.
3 ліпеня 1996 года вучылішча мае свой Статут, зацверджаны ў Упраўленні адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.
3 верасня 2002 года УА "Гродзенскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча - 119 будаўнікоў"
За перыяд існавання вучылішча падрыхтавала 7805 спецыялістаў для будаўніцтва.
Вучылішча сення:
Кантынгент - 632 навучэнца, у т.л. - 19 дзяўчат
Падрыхтоўка ажыццяўляецца па адзінкавых
кваліфікацыях
На базе 9 кл.
- мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання;
электрагазазваршчык; - 3 гады
- тынкоўшчык; маляр; абліцоўшчык-плітачнік - 3 гады
- муляр; мантажнік па мантажу стальных канструкцый; - 3 гады
- сталяр; станочнік дрэваапрацоўчых станкоў; - 3 гады
- электрагазазваршчык; - 3 гады
На базе 11 кл.
- муляр (ліцейская група) - 1год
- тынкоўшчык; абліцоўшчык - плітачнік; - 1
год
- тынкоўшчык; маляр (з асаблівасцямі
псіхафізічнага развіцця);- 1 год 10 мес;
Падрыхтоўка беспрацоўных
- тынкоўшчык; маляр; абліцоўшчык; - 4 мес.
- электрагазазваршчык; - 4 мес.
- сталяр; станочнік дрэваапрацоўчых станкоў; - 5 мес.

Наша вучэбна-матэрыяльная база:
- 24 кабінеты т/н
- 7 вучэбна-вытворчых майстэрняў
- бібліятэка
- чытальная зала
- актавая зала на 250 месцаў
- інтэрнат на 384 месца
- сталовая на 88 месц
- здраўпункт
- спартыўная зала
- трэнажорная зала
- камп'ютэрны кабінет
- спартыўная пляцоўка
- стадён

Нашы інжынерна-педагагічныя кадры:
- ІПС- 60 чалавек
- Працуючых у ПТВ звыш 25 гадоў - 10
- майстроў в/н 30, у т.л.:
- І катэгорыі - 9
- былых выпускнікоў вучылішча - 6
Выкладчыкі 18, у т.л.:
- вышэйшай катэгорыі - 6
- І катэгорыі - 8
Сярэдні ўзрост калектыва - 40 год
У вучылішчы функцыяніруе педагагічны Савет, 3 метадычныя камісіі, школа маладога майстра.
Мы за адукацыю

- Чырвоны дыплом - Часноўскі С. (2000 г.), Драгун А.., Макарчук К. (2002 г.)
- ІІ асабістае месца ў Рэспубліканскім конкурсе муляроў (2000 г.), І месца ў абласным конкурсе муляроў - Балінскі Віталь (2000 г.)
- Ш месца ў абласной алімпіядзе па русскай мове і літаратуры - Чароўскі О. (2002 г.)
- І месца ў абласным конкурсе сталяроў (2001 г.)
- Пераможца гарадскога конкурсу па падтрымцы таленавітай моладзі ў намінацыі "Навучэнец года" Драгун А. (2001 г.)
- Ш месца ў абласным конкурсе арыгінальных матэрыялаў па правах чалавека- Катроўскі Дз. (2001 г.)
- І месца ў абласным конкурсе тынкоўшчыкаў - Казельскі С. (2003 г.)
- П месца ў абласным конкурсе:"Майстэрня малярных работ". (2003 г.)
- Ш месца ў абласным конкурсе:"Майстэрня тынковачных работ". (2003 г.)
- Дырэктарскія стыпендыяты Новік М., Касцюшка Я. (2002/2003 нав.год)
Вынікі паспяховасці навучэнцаў вынускных груп 2002-2003 года выпуска:
- паспяховасць па в/н на "8-10" балаў - 70 %
- паспяховасць па в/н на "5-7" балаў - 27 %
- паспяховасць па в/н на "5" балаў - 3 %
Паступілі ў ВНУ, тэхнікумы, каледжы:
2000 г. - 24 чал.
2001 г.- 17 чал.
2002 г. - 5 чал. (1 завочна)
2003 г. - 10 чал. (3 завочна)
Мы за мастацтва

- У вучылішчы дзейнічаюць: 3 гурткі мастацкай творчасці, 3 спартыўныя секцыі, 3 гурткі дэкаратыўна-прыкладной творчасці
Нашы дасягненні:
- дыплом П ступені ў абласным аглядзе калектываў самадзейнасці мастацкай творчасці (2000 г.)
- дыплом П ступені ў абласным аглядзе калектываў самадзейнасці (2002 г.)
- фіналісты КВЗ сярод вучэбных устаноў Кастрычніцкага раена г.Гродна (2002 г.)
- форум моладзі "Пачні з сябе, начні з пачатку" (2001 г.)
- дыплом Ш ступені ў абласной выставе дыкаратыўна-прыкладной творчасці (2002 г.)
- дыплом Ш ступені ў абласным аглядзе тэатральных калектываў (2003 г.)
Мы за фізкультуру і спорт

- І месца ў спаборніцтвах па міні-футболу сярод каманд Кастрычніцкага раёна г.Гродна (2000 г.)
- дыплом Ш ступені ў праграме спартакіяды дапрызыўнай моладзі комплекса "Абарона Айчыны" (2001 г.)
- П месца ў абласных спаборніцтвах па міні-футболу сярод навучэнцаў прафтэхвучылішчаў (2001 г.)
- Ш месца ў абласных спаборніцтвах па комплексам руховых гульняў, пад дэвізам "Стартуюць усе!" (2002 г.)
- І месца ў аглядзе-конкурсе на лепшую вучэбна-спартыўную базу (2002 г.)
- член зборнай камандывобласці па настольнаму тэнісу - Гірыновіч С. (2001 г.)
- член футбольнай каманды "Неман" - Атакішыеў Р., Слесарчук І. (2002 г.)
- член зборнай каманды вобласці па коннаму спорту -Навікевіч У. (2003 г.)
Нашы традыцыі:
- конкурсы прафесійнага майстэрства: "Лепшы па прафесіі"
- прадметныя тыдні агульнаадукацыйнага і спецыяльнага цыклаў
- спартыўныя святы: "Дзень здароўя", "Стартуюць усе", "Дзень фізкультурніка", "Дзень першакурсніка"
- тэматычныя вечары: "Пасвячэнне ў рабочыя", "Свята Святога Валенціна", "Але, мы шукаем таленты", "КВЗ", "Містэр ПТВ", "Выпускны баль", "1 верасня - Дзень ведаў"
урачыстыя лінейкі па падвядзенню вынікаў спаборніцтва
наведванне могілак былых супрацоўнікаў і вучняў вучылішча (штогадова
1 верасня)
Вучылішча мае сваю:
- эмблему
- знамя
- гімн

Гімн вучылішча.
Музыка Э.Калманоўскага
Словы: калектыў супрацоўнікаў ПТВ-119
1. Нам шанцуе з табой
Разам быць у вучылішчы родным,
Жыць адзінай сям'ёй
На праспекце Купалы ў Гродна.
Ужо многа гадоў
Ззяе свет у вучылішчы людзям.
І ўдзячны яму
Аб'яднаныя лесам мы будзем.
2. Зноў мы пройдзем з табой
Праз усе перашкоды ўпарта.
Будзем шчасце ствараць.
Жыць на свеце тады толькі варта.
Прабягаюць гады,
Новых мар узлятаюць вяршыні
Будзем разам заўжды
Цвёрда крочыць, натхнёныя імі.
3. Хай не меркне ў гадах
І лунае вучылішча слава.
Мы памножым яе
Добраю і надзейнаю справай.
Дык жыві і квітней,
Родны дом для настаўнікаў, вучняў.
Мы ўзвысім цябе
Будаўнічаю славаю гучнай.
Мы за міласэрнасць
- вучылішча аказала дапамогу 11 ветэранам вайны і працы, інвалідам мікрараена "Прынеманскі" на суму 1942912 (2002 г.),
599200 (2003 г.)
- у вучылішчы навучаецца 36 вучняў-сірот; 21 з малазабяспечаных сем'яў
- была аказана матэрыяльная дапамога навучэнцам
на суму 1878720 (2002 г.),
1132900 (2003 г.)
- за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці былі прэміраваны 111 навучэнцаў
на суму 476500 (2002 г.),
419000 (2003 г.) 
|